Vuraj і TonqiXod адыграюць сумесны канцэрт

01.12.2016 19:00 - 19:00 бар Bristle (вул. Альшэўскага 10) 8 руб., у дзень канцэрту 10 руб

1 снежня ў мінскім бары Bristle (вул. Альшэўскага 10) адбудзецца вялікі супольны канцэрт гуртоў Vuraj і TonqiXod – гарачая сумесь сучаснага фольку і арт-року ў адным снежаньскім вечары.

Гурт Vuraj, які зарэкамендаваў сябе як пераадкрывальнік традыцыйных спеваў, паўстане перад публікай з новым гітарыстам і прэзентуе пошукі адметнага гучання.

А TonqiXod адыграе выкшталцоную праграму напярэдадні выхаду другога альбому, што прымеркаваны на зіму. Імаверна, што прагучыць нешта дагэтуль нечуванае.

Пачатак у 19:00

Квіткі папярэдне 8 руб., у дзень канцэрту 10 руб.

Даведкі па тэлефонах +375296500108, +375295673906

Падзея ў Вконтакте і Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Парыжы

22.03.2026 (17:00 - 19:00) Comptoir Moderne (26 rue de la Croix Nivert)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ