Вялікая прэзентацыя “Возера Радасці” Віктара Марціновіча ў Мінску

27.09.2016 19:00 - 21:30 Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) Уваход вольны

Кампанія “Будзьма беларусамі!”, літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча “Возера Радасці”.

Віктар Марціновіч распавядзе пра свой “самы шчыры раман з напісаных дагэтуль” і адкажа на пытанні чытачоў, якія паспелі пазнаёміцца з ягонай пятай па ліку кнігай. Але не толькі аўтар возьме ўдзел у прэзентацыі: сваімі ўражаннямі ад кнігі падзеляцца Барыс Пастарнак, генеральны дырэктар выдавецкага дома “Время”, у якім пабачыла свет рускамоўнае выданне кнігі; Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама культуролаг Максім Жбанкоў.

Аўтар раскрые сакрэт, чаму ўжо другую сваю кнігу ён давярае перакладаць на беларускую мову толькі літаратару Віталю Рыжкову, а сам Віталь і лёгкаатлетка Аліна Талай зачытаюць фрагменты рамана, якія найбольш прыйшліся ім даспадобы.

І гэта яшчэ не ўсё! Сяргей Доўгушаў і гурт “Vuraj” аздобяць вечарыну сваім выступам. Вядоўцам мерапрыемства будзе літаратар і шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Аўтары найбольш цікавых патанняў атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і падпісаць кнігу.

Запрашаем на прэзентацыю!

27 верасня

19.00

Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх)

Уваход вольны!

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Прэзентацыя кнігі Нікі Беляўцовай «НяВершы» ў Мінску

15.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (унутры) (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету» ў Вільні

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі ўніверсітэт, інстытут міжнародных стасункаў і палітычных навук (паверх 4, аўдыторыя 402) (Vokiečių 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ