Вялікая сустрэча беларусаў на Кіпры

03.05.2025 16:00 - 23:00 Paradiso di Eros Foinikaria Бясплатнае
 
У суботу, трэцяга траўня, на Кіпры адбудзецца вялікая сустрэча беларусаў.




Вас чакае сапраўдны беларуска-сямейны-утульны фэст на вольным паветры.


Вас чакае:


  • Дранікі — батл з мукой і без! Паўдзельнічайце ў прыгатаванні, каб адчуць сапраўдны дух беларускай кухні.
  •  Майстар-клас па маляванні ад мастачкі Святланы Баевай для дзяцей і дарослых.
  •  Адкрыты мікрафон — кожны можа распавесці пра сябе, пра свае праекты ці ідэі.
  •  Жывы канцэрт Піта Паўлава — музыка, якая кранае сэрца. І канешне ўсе лепшыя песні N.R.M.
  •  Паказ фільма «Купала», знятага на Беларусфільме і дагэтуль не паказанага ў Беларусі. На вялікім экране пад адкрытым небам. Вялікая прастора, прыгожая прырода, сцэна, апаратура — усё для яркай сустрэчы.

Бярыце з сабой стравы і напоі, каб падзяліцца — як дома, толькі на вольным паветры!


Прыблізны расклад:

 
  • 16:00 дранікі, маляванне, адкрыты мікрафон
  •  18:30 канцэрт
  •  20:30 фільм
  •  23:00 развітанне



Прыходзьце з усмешкамі, сябрамі і добрым настроем!


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Паўла Камарца «Іншае жыццё дрэва» ў Гродне

17.04.2025 16:00 - 12.05.2025 19:00 Цэнтр раместваў «Спадчына» (вул. Рэйманта, 12)

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ