Дзве дзяўчынкі знаходзяць сваіх бацькоў і высвятляюць, што яны сёстры. Дзяўчына перад вяселлем спрабуе зразумець, хто ж яе сапраўдны бацька. Хлопец упершыню закахаўся: ён спрабуе зразумець і сябе і свае пачуцці... Усё гэта (і яшчэ больш чытайце ў матэрыяле) пра тое, як падрыхтавацца да лета і падарыць сабе летні настрой. PALATNO расказвае, якія фільмы можна паглядзець, каб ухапіць летні вайб.
Год: 1998
Дзве дзяўчынкі выпадкова сустракаюцца ў летнім лагеры і разумеюць, што яны — сёстры-блізняты, якіх разлучылі ў дзяцінстве. Яны вырашаюць памяняцца месцамі, каб пазнаёміцца з бацькамі і паспрабаваць ізноў іх злучыць.
Навошта глядзець: каб акунуцца ў дзіцячую наіўнасць, смех і летнія прыгоды.
Разыначка: настальгія! Калі глядзіш гэты фільм, то вяртаешся ў тое бязмежнае лета, калі ты дзіця і ўсё магчыма.
Год: 2006
Маленькая Оліў трапляе ў фінал дзіцячага конкурсу прыгажосці. Уся яе не вельмі ўдалая, але вельмі любячая сям’я збіраецца і едзе ў дарожнае падарожжа на старэнькім фургоне праз усю краіну. Паездка поўная камічных і кранальных сітуацый.
Навошта глядзець: каб усміхацца скрозь слёзы. Фільм пра тое, як быць недасканалымі, але ўсё роўна быць разам.
Разыначка: у гэтым фільм аб’ядналі абсурд і пяшчоту, выдатная камбінацыя.
Год: 2008
Маладая дзяўчына Сафі перад вяселлем хоча даведацца, хто з трох мужчын з’яўлецца яе сапраўдным бацькай. Яна запрашае ўсіх на выспу, дзе жыве яе маці Донна. Далей — музыка ABBA, танцы, гумар і любоў у марскім паветры.
Навошта глядзець: каб расслабіцца, падпяваць АВВА і атрымаць дозу летняга шчасця.
Разыначка: гэта фільм — чыстая радасць! Фільм не прэтэндуе на складанасць, але ён як сонечны кактэйль з сябрамі пад пальмамі.
Год: 2013
Хлопец Дункан едзе з мамай і яе новым бойфрэндам у летні дом каля мора. Ён адчувае сябе чужым, аднак знаёміцца з эксцэнтрычным кіраўніком воднага парку — і гэта лета становіцца пачаткам новага жыцця.
Навошта глядзець: каб узгадаць, як складана быць падлеткам і як лета можа ўсё змяніць у жыцці.
Разыначка: ты бачыш, як герой паступова становіцца самім сабой — гэта вельмі цёплая і натхняльная гісторыя.
Год: 2017
Лета 1983 года. 17-гадовы Эліа праводзіць канікулы з бацькамі на віле ў Італіі. Туды прыязджае малады асістэнт бацькі — Олівер. Паміж імі паступова ўзнікае тонкае і крохкае пачуццё, якое застанецца ў сэрцы назаўжды.
Навошта глядзець: каб акунуцца ў сонечную Італію, адчуць першае каханне і нягучнае, але моцнае пачуццё страты і прыгажосці моманту.
Разыначка: атмасфера ў гэтым кіно надзвычайная, кожны кадр як карціна. Музыка, персікі, старыя італьянскія вілы — ты не глядзіш, а жывеш гэтае лета разам з героямі.