Вялікая святочная імпрэза “Усе родныя людзі”

13.01.2017 19:00 - 22:00 Паб "Бруге" (Партызанскі пр-т, 6А) Бясплатнае
13-га студзеня, на Стары Новы год, ў клубе Брюгге (Партызанскі пр-т, 6а) адбудзецца вялікая святочная імпрэза “Усе родныя людзі”.

Сваё цяпло і натхненне прынясуць цудоўныя беларускія выканаўцы і майстры сваёй справы.

Іван Кірчук, заснавальнік і лідэр легендарнага Этна-трыо «Троіца», прэзентуе монаспектакль “Дарожка мая…” – адмысловую аўтарскую праграму, вынік трыццацігадовай творчай дзейнасці. На сцэне імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, можна будзе ўбачыць і пачуць мноства музычных інструментаў з калекцыі Івана Кірчука. Вы станеце ўдзельнікамі сапраўднай тэатралізаванай таямніцы, якая наблізіць вас да разумення глыбінных сэнсаў чалавечага жыцця, што ўвасобіліся ў нашых старадаўніх абрадах і святах.

“Агата” – гэта дуэт двух яскравых’ творцаў: Аляксея Варсобы (трыо Port Mone) і Ірэны Катвіцкай. Непаўторная манера і высокі прафесіяналізм выканання, тонкае спалучэнне архаічнага і сучаснага, глыбіня і шчырасць… Іх музыку немагчыма зблытаць ні з чым. Кожны іх выступ – цуд, які адбываецца імгненна на сцэне, тут і цяпер. Гэтая музыка здольная зачараваць і штосьці змяніць унутры вас назаўсёды.

Атмасферная імпрэза “Усе родныя людзі” – гэта выдатная нагода адзначыць Стары Новы год і добры падарунак родным і блізкім на калядныя святы.

Квіткі:
10 рублёў (папярэдне)
15 рублёў (на ўваходзе)

Замовіць арыгінальны квіток можна па тэлефонах:
+375 29 138 64 78,
+375 29 764 35 65

+375 29 379 47 42 (бясплатная дастаўка квітка на дом)
ці асабістым паведамленнем па спасылках:
https://vk.com/id142362852
https://vk.com/id28885545 .
Таксама квіткі можна набыць праз інтэрнет на сайтах:
www.kvitki.by
www.ticketpro.by
www.minskconcert.by
www.bezkassira.by
www.kino.bycard.by
www.smsbilet.by

Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ