Вялікі канцэрт ад DramRockStudio ў Берасці

08.03.2015 16:00 - 19:00 ДзУК "Брэсцкі АГКЦ" (вул. Камуністычная, 1) Бясплатнае

Адзін з самых крэатыўных музычных гуртоў Берасця запрашае берасцейцаў і асабліва берасцеек на святочны канцэрт 8 сакавіка ў абласны грамадска-культурны цэнтр.

Падзея будзе не звычайным канцэртам, а цэлым тэатралізаваным шоу, дзе кожны выступоўца выходзіць на сцэну ў адпаведнасці з сюжэтам. Па сцэнары артысты з’яўляюцца пасажырамі цягніка, які вязе іх дадому. Але раптам цягнік з-за рамонту пуцей спыняецца, і пасажыры вымушаны пачаць актыўную камунікацыю, у тым ліку і з правадніцамі. У адной з іх якраз сур’ёзная драма, і суцяшэнне ў выглядзе добрых песняў ёй бы не пашкодзіла. Шоу не спыняецца і тады, калі цягнік аднаўляе рух, бо наперадзе новыя станцыіі і новыя пасажыры-музыкі,  гатовыя спяваць і спяваць.

У праграме, акрамя гурта DramRockStudio, задзейнічаны Сяргей Дутчык (Big Style Band), Уладзіслаў Філіпаў (“Сайды”), Уладзімір Круцікаў і Яўген Лук’янчык (MUZZART), Андрэй Крываносаў (“Байкі BY”) і Андрэй Чавусаў. Ролі правадніц выконваюць салістка DramRockStudio Ірына Пашэчка і парадыст Мікалай Каласей.

8 сакавіка, ДзУК “Брэсцкі АГКЦ” (вул. Камуністычная, 1), пачатак у 16.00, білет 100.000 рублёў.

Задаць пытанні і замовіць білеты можна па тэлефонах (0162) 20 88 16 і (029) 202 26 19.

 

Служба навін “БК”

 


Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Цімафей Яравікоў у Вільні

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Mroj‑hall teatras (Gedimino pr. 28)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ