Вясельная этнавечарына ў Гомелі

29.10.2022 15:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 5 рублёў

У суботу, 29 кастрычніка, у філіяле Веткаўскага музея — сапраўднае беларускае вяселле!



Дата: 29 кастрычніка

Час: 15.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, плошча Леніна, 4а, Гомель 


Супрацоўнікі Веткаўскага музея разам з каледжам імя Сакалоўскага, гарманістам Віктарам Шыпковым і «Школкай бытавага танца» паспрабуюць паказаць вам, якім яно было.

А гэта цэлы складаны комплекс самых розных абрадавых дзеянняў, кожнае з якіх суправаджалася спевамі. «Дзяльба каравая», вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле... 

Дарэчы, пра застолле. Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну! Таму прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, печаны гарбуз, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.


І прыводзьце сяброў, сяброў сяброў ды сяброў іх сяброў! Беларускае вяселле — яно такое!

Кошт удзелу — 5 рублёў для дарослых, 2,5 рублі для дзяцей школьнага ўзросту.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ