Вяселле Заходняга Палесся

10.02.2017 13:00 - 13:00 Музей беларускага народнага мастацтва (Мінскі р-н, с/к “Раўбічы”) Бясплатнае

10 лютага 2017 года а 13-й гадзіне ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту “Вяселле Заходняга Палесся”. Летам 2016 года выстава з поспехам экспанавалася ў Музеі народнага побыту Літвы.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, зробленыя ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Таксама на выставе можна будзе пазнаёміцца з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыць унікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы “Вяселле Заходняга Палесся” будзе паказаны вясельны палескі абрад “Пакрывала зняць”.

Выстава працуе з 10 лютага па 30 красавіка 2017 года.

Куратар: Андрыевіч Таццяна Яўгенаўна, навуковы супрацоўнік філіяла

Тэл.: (29) 135 32 41

Адрас: Мінскі р-н, с/к “Раўбічы”

Музей працуе з 10.00 да 17.00, выхадныя дні – панядзелак, аўторак

Тэл. для даведкі: (017) 507 44 68, (017) 507 44 69


Вам можа быць цікава

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

Майстар-клас па набіванцы ў Полацку

18.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Алесь Мышкевіч у Вільні

24.04.2026 (18:30 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ