Вечар беларускай культуры ў Вялікім

06.11.2018 18:40 - 19:00 Вялікі тэатр Беларусі (пл. Парыжскай камуны, 1) Бясплатнае

Убачыць гонар Беларусі – арыгінальны слуцкі пояс XVIII стагоддзя, пачуць музыкаў, якія граюць на дудах, патанчыць под старадаўнія напевы, атрымаць асалоду ад выдатных галасоў нашых салістаў, рушыць услед за Ўладзімірам Караткевічам і Дзмітрыем Смольскім у XVII стагоддзе – усё гэта можна паспець зрабіць у адзін дзень – 6 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі.

У аўторак, 6 лістапада, беларускі Вялікі рыхтуе для сваіх гледачоў сапраўднае свята, прыходзіць на якое можна ўжо а шостай гадзіне вечара. Менавіта ў гэты час адкрываюцца парадныя дзверы тэатра – і вас сустракае фолк-гурт HardWood. Паверце, гэтая неверагодная музыка перанясе вас як мінімум на чатыры стагоддзі таму – у часы непрыступных замкаў з высокімі вежамі, княжых баляў і паляванняў, шляхціцаў і нобіляў. Дарэчы, на вечарыне можна будзе таксама і патанчыць!

У 18.40 у фае тэатра каля Камернай залы ўрачыста адкрыецца выстава аднаго дня, дакладней – аднаго вечара. Музей старажытнай беларускай культуры пры Акадэміі навук прадставіць гонар Беларусі – арыгінальны (!) слуцкі пояс XVIII стагоддзя, які ўпершыню (!) пакіне музейныя прасторы! Чаму адзін слуцкі пояс часам каштаваў даражэй, чым цэлая вёска? Чаму з часткі мужчынскага касцюма пояс ператварыўся ў сапраўдны твор мастацтва, прызнаны ва ўсім свеце? Пра ўсё гэта вам распавядзе дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука. Пытанні да яго можно будзе задаць як перад спектаклем, так у антракце і пасля заканчэння оперы.

На галоўнай сцэне Вялікага тэатра – у 19.00 вы пачуеце шэдэўр нацыянальнага мастацтва – оперу «Сівая легенда» кампазітара Дзмітрыя Смольскага і аўтара лібрэта Ўладзіміра Караткевіча. Гэты сапраўды ўнікальны твор – пра каханне, вышэй якога няма нічога на свеце, – можна ўбачыць толькі ў тэатры: спампаваць яго дзе-небудзь на прасторах Сусветнай сеткі ў вас наўрад ці атрымаецца. А аматарам высокага мастацтва многае скажа імя рэжысёра-пастаноўшчыка оперы – увасобіў спектакль на сцэне Міхаіл Панджавідзе. Застаецца дадаць, што выконваць галоўныя партыі 6 лістапада будуць сапраўдныя зоркі: народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна (Ірына), Сяргей Франкоўскі (Раман) і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт). За дырыжорскім пультам – маэстра Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

!УВАГА! Пры прад’яўленні студэнцкага білета – квіткі на спектакль прадаюцца за паўцаны!


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Каляды ў Празе

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

22.12.2025 (19:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ