Вечар беларускай прозы “Мінск у Варшаве”

16.05.2015 19:00 - 22:00 клуб-кавярня OSIR (г. Варшава, вул Tamka 40) Бясплатнае

Books From Belarus і фонд “Адкрытая культура” запрашаюць 16 мая ў 19:00 у клуб-кавярню OSIR (вул Tamka 40) на сустрэчу са знанымі беларускімі літаратарамі – Ігарам Бабковым і Артурам Клінавым. Чытанні, дыскусія і трохі беларускага экзістэнцыялізму – у камплекце.

Ігар Бабкоў – паэт і філосаф. Аўтар трох паэтычных кніг, а таксама кнігі нарысаў “Каралеўства Беларусь: вытлумачэнне руінаў”. У 2009 годзе Ігар Бабкоў увайшоў у фінал літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus (Уроцлаў, Польшча) за раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. У 2013 годзе раман Ігара Бабкова “Хвілінка” атрымаў прэмію Ежы Гедройця і быў перакладзены на славацкую мову.

Артур Клінаў – беларускі мастак, літаратар, фатограф і галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. Ягоны раман “Мінск: Горад Сонца” быў перакладзен на нямецкую, шведскую, расійскую, вугорскую, польскую і французскую мовы. Ягоны раман “Шалом” быў перакладзены на расійскую мову.

Стэнд Books from Belarus запрашае на адведкі ўсіх ахвочых, а асабліва прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы!

 

Інфармацыйны партнёр беларускага стэнда – Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”


Вам можа быць цікава

Антон Анішчанка ў Варшаве

22.01.2026 (20:00 - 21:00) Klubojadalnia Mlodsza Siostra (ulica Dobra 20)

"Мова Нанова" з Андрэем Вардамацкім ва Уроцлаве

24.01.2026 (16:00 - 17:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49)

«Мова Нанова» з Лявонам Вольскім у Кракаве

24.01.2026 (16:00 - 18:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

"Botanic project" у Варшаве

07.02.2026 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ