Вечар настольных гульняў у “Логвінаў”

01.03.2015 18:00 - 22:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

1 сакавіка, а 18-й, у кнігарне “Логвінаў” (пр. Незалежнасці 37А) адбудзецца дабрачынная вечарына ў падрымку кнігарні “Логвінаў”.

Хочаце паспрыяць вырашэнню лёсу “Логвінава”? Проста прыходзьце ў першы вясновы дзень у галерэю і згуляйце з намі ў цікавыя беларускія настолкі. Вас чакае лінгвістычна-захапляльная “Разам”, рэвалюцыйна-псіхалагічныя “Паўстанцы”, вяселая “Яшчарка” ды стоадсоткава новы “Казачнік”! Акрамя таго, у праграме выступ Сяргея Башлыкевіча!

Уваход вольны, але вы можаце пакінуць любую суму ў падзяку – усе грошы будуць пералічаны на лік “Логвінава”.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

09.06.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ