Вечарына і фотавыстава да 30-ці годдзя “Талакі”

22.12.2015 18:00 - 20:00 Кнігарня “Галіяфы” (Траецкае прадмесце, Старавіленская, 6) Бясплатнае

100 фотаздымкаў Уладзіміра Сапагова з Найноўноўшай гісторыі Беларусі.

Вядзе вечарыну паэт Міхась Скобла, паэт, даследчык, у 80-ыя гады актыўны ўдзельнік Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”.

Спявае Кася Камоцкая.

Выступаюць удзельнікі гістарычных падзеяў і сябры фатографа.

22 снежня,18.00, кнігарня “Галіяфы” Траецкае прадмесце, Старавіленская, 6.

 

Уладзімір Сапагоў (04.07.1952-11.10.2012) – фатограф, нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, выхоўваўся ў дзіцячым доме, вучыўся ў Маскве. Працаваў: на БАМе, на кінастудыі “Беларусьфільм”, на Трактарным заводзе. У 80-ыя гады 20-га стагоддзя далучыўся да Адраджэнскага руху. У 1998-2000 супрацоўнічаў з праваабарончым выданнем “Права на Волю”.

Уладзімір Сапагоў ніколі не з фотаапаратам. Фатограф жыў у інтэрнаце Трактарнага заводу, быў самотным чалавекам. У апошія дні жыцця фатографа ў інтэрнаце рабілі рамонт, і адразу пасля смерці Уладзіміра Сапагова арыгіналы фотаздымкаў выкінулі на сметнік. Але яго сябар Міхаіл Мякіш здолеў уратаваць негатывы і пазітывы, якія аддала камэндантка інтэрнату.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ