Вечарына “Калі далёка ты…” да 80-годдзя Анатоля Грачанікава

11.09.2018 17:00 - 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Уваход вольны

                                                                                                       Слова лечыць і калечыць.

                                                                                                                  Ёсць адно між розных слоў,

                                                                                                                  Што ў жыцці нас чалавечыць:

                                                                                                                  Слова светлае — любоў.

11 верасня 2018 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Калі далёка ты…”, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння паэта Анатоля Грачанікава.

Калі вымаўляеш гэтае імя, сэрца заходзіцца сумам, адчуваннем незваротнасці страты. Анатоль Грачанікаў… Самы пранізлівы лірык у айчыннай “мужчынскай” паэзіі. Ён пражыў кароткае творчае і грамадскае жыццё.

Усе вершы творцы, як правіла, вельмі асабістыя: у кожным прысутнічае сам паэт са сваімі адчуваннямі, думкамі і пачуццямі. Аднак яго “я” паўстае не вонкава – яно арганічна сплаўляецца з радком, з кожнай яго клеткай, гучыць голасам самога жыцця. Як адзначыў Генрых Далідовіч: “З аднаго боку яго паэзія нібы спакойная, але ў ёй быў закладзены вялікі падтэкст, глыбокія думкі”.

Творы паэта выйшлі на 23 мовах свету, песні на яго вершы – сапраўдныя залацінкі музычнай скарбонкі Беларусі.

У вечарыне возьмуць удзел пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Генрых Далідовіч, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, літаратуразнавец Міхась Кенька, даследчыкі і прыхільнікі творчасці паэта. Вершы Анатоля Грачанікава прагучаць у выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Уваход вольны.

Месца правядзення:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Гуканне вясны пад Беластокам

28.03.2026 (11:00 - 13:00) Падляшскі музей народнай культуры (ul. Leśna 7)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ