Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага”

18.06.2014 18:00 - 21:00 велапракат "Адпачынак" (Наберажная Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця) Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам

Мінск графа Чапскага – мы зазірнем у Мінск канца XIX ст., калі нашым гораданачальнікам становіцца надзвычай энэргічны, багаты, амбіцыйны і патрыятычна настроены малады чалавек з вядомага графскага роду Чапскіх. Калі напачатку сваёй кар’еры Караль Чапскі наклікаў на сябе мноства падазроных папрокаў ад недаверлівых гараджанаў, то ўжо праз дзесяць з лішкам год яго ставілі ў прыклад іншым гораданачальнікам Расійскай Імперыі за яго ўменне любіць свой горад і развіваць яго за ўласныя грошы.

Чапскі, дзякуючы свайму жывому, творчаму розуму, прыхільнасці да Мінска і выдатнаму таленту фінансіста здолеў ператварыць Мінск у сапраўды еўрапейскі, культурны, камфортны для
жыцця горад. Па мясцінах, звязаных з кіпучай дзейнасцю графа Чапскага – нашая велавандроўка. Сапраўднай разынкай экскурсіі стане наведванне старога бровара, які належыў Чапскаму, (сёння – піўзавод “Аліварыя”). Супрацоўнікі музея піўзавода правядуць нас па старых завадскіх карпусах часоў Чапскага, пазнаёмяць з тэхналогіяй варэння піва і вядома ж, узгадаюць самога графа і яго час, калі гісторыя завода толькі распачыналася. Экскурсія па “Аліварыі” для ўдзельнікаў велаэкскурсіі – бясплатная.
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”

 


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Імпрэза "Жарсці Караткевіча" ў Варшаве

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Каляды ў Беларускай школцы ў Вільні

21.12.2025 (14:30 - 17:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Агульны сход суполкі ТБМ у Беластоку

21.12.2025 (15:30 - 16:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ