«Вераснёвая ноч» у мастацкім музеі

08.09.2018 - 09.09.2018 13:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 7 рублёў

8 верасня 2018 (субота) у Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца «Вераснёвая ноч» – акцыя, якая штогод праходзіць у рамках святкавання Дня горада Мінска.

Пачатак навучальнага года пачнецца ў музеі з «Урокаў авангарда». Размова пойдзе пра эксперыменты, якія аказалі сур’ёзны ўплыў на развіццё ўсёй візуальнай культуры.

XX стагоддзе – пераломны этап у мастацтве. Мастакі гэтага перыяду вывучалі магчымасці формы і колеру, страціўшы цікавасць да выявы простых, зразумелых і, галоўнае, рэальных аб’ектаў. Трансфармуючы трывалыя нормы, майстры шукалі наватарскі спосаб падачы мастацкага вобраза.

У рамках «Вераснёвай ночы» музей раскрые некаторыя грані гэтага складанага і, безумоўна, цікавага перыяду ў мастацтве, выкарыстоўваючы слова, гук, святло і рух.

8 ВЕРАСНЯ. «УРОКІ АВАНГАРДА». З 13:00 да 23:00

 Новы корпус. 3 паверх. 2 зала

Падчас акцыі зала сармацкага партрэта ператворыцца ў прастору «ціхай вечарыны». У партрэтнай галерэі XVII стагоддзя можна будзе пачуць сучасную апрацоўку музыкі эпохі барока, а спецыяльнае асвятленне трансфармуе музейную залу ў аб’ёмную светлавую абстракцыю. Гук будзе транслявацца ў навушніках, а напярэдадні акцыі запісы з’явяцца і ў сетцы.

 

Новы корпус. 4 паверх

Відэаінсталяцыі, якія дакажуць, што Мінск – гэта таксама твор сучаснага мастацтва.

 

Вестыбюль галоўнага корпуса. 13:00

Выстава вынікаў конкурсу дзіцячага малюнка «Малая радзіма вачыма дзяцей», праведзенага Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь».

 

Галоўны корпус. 1 паверх. 14:00

Аўтарская экскурсія ў рамках выставачнага праекта «Ізраіль Басаў. Прамудрасць збудавала сабе дом…» з куратарам Кацярынай Ізафатавай, загадчыкам аддзела сучаснага беларускага мастацтва.

 

Галоўны корпус. Галерэя. 15:00

Творчая сустрэча з беларускім мастаком Віктарам Альшэўскім на адкрыцці новага арт-праекта «Кропка адліку». На выставе аб’яднаюцца мінулае, сучаснасць і будучыня чалавецтва, яго гістарычная памяць і сучасная плынь жыцця. Месцазнаходжанне нашай культуры ў кантэксце сусветнай цывілізацыі, мабыць, галоўная ідэя гэтага праекта, прымеркаванага да Дня горада Мінска.

 

Новы корпус. Сяродкрыжжа. 16:00

У пачатку ХХ стагоддзя візуальныя вобразы ўсё больш імкнуліся да абстракцыі. Яскравым прыкладам паслужаць супрэматычныя працы Надзеі-Хадасевіч Лежэ, якія будуць дэманстравацца ў рамках акцыі. Спецыяльная выстава з музейнага збору дапоўніць важную цырымонію прэзентацыі і ўрачыстай перадачы трох новых для музейнага фонду работ гэтай беларускай мастачкі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі з удзелам беларускіх дыпламатаў і творчай інтэлігенцыі.

 

Новы корпус. Сяродкрыжжа. 16:45

Запрашаем даведацца аб смелых ідэях мастачкі на лекцыі пра жыццё і творчасць Надзеі-Хадасевіч Лежэ – «Дар Надзеі. Мадам Лежэ: мецэнат і мастачка».  Лектар – Надзея Міхайлаўна Усава, вядучы навуковы супрацоўнік.

 

Новы корпус, 3 паверх, зала мастацтва краін Усходу. 18:00, 19:45

Імправізацыі на этнічных бамбукавых і класічных флейтах (сякухаці, хоціку, кена, сяо), класічная музыка ў выкананні Андрэя Антара.

 

Галоўны корпус, 2 паверх, 5 зала рускага мастацтва. 18:00, 20:00

Навуковы супрацоўнік музея Мікіта Моніч раскажа пра вытокі авангарда ў мастацтве мадэрнізму.

5 зала рускага мастацтва – сапраўдны атракцыён розных стыляў, кантрасных, яркіх і смелых. Эпоха канца – пачатку стагоддзя, эпоха мадэрну, час, калі стройнае дрэва жывапісу пачынае разгаліноўвацца шматлікімі «ізмамі». Пладамі гэтага часу сталі смелыя эксперыменты і дасягненні авангарда ХХ стагоддзя.

 

Новы корпус, 4 паверх, зала сучаснага беларускага мастацтва.

18:30 19:15

Экскурсія вядучага навуковага супрацоўніка музея Вольгі Архіпавай пра гісторыю і асаблівасці беларускага авангарда.

 

Новы корпус, 4 паверх, выстава «Сусвет Язэпа Драздовіча». 20:00

Харэограф Ірына Шырокая прэзентуе праект «СКЛАД», калабарацыю асоб, якія гатовы ствараць унікальны і таму бясцэнны працэс.

 

Галоўны корпус, 1 паверх. 21:00, 22:00

Перформансы-даследаванні на выставе Ізраіля Басава «Прамудрасць збудавала сабе дом…».

А 21-й гадзіне Тэатр танца «Альтана» пакажа сапраўдную архітэктуру руху. А праз гадзіну танцмастак Валерыя Хрыпач прадставіць фрагменты з новай пастаноўкі «Паміж простым і складаным», харэаграфія якой развіваецца паміж сном і карагодам.

 

Новы корпус, 4 паверх, выстава «Сусвет Язэпа Драздовіча». 19:00

Эксперыментальная музычная праграма ў духу касмічнага жывапісу самога Драздовіча ад выпускніка Маскоўскай кансерваторыі па класе ўдарных Уладзіміра Урбановіча.

 

Знешняя пляцоўка. 20:00 – 21:45

JJ.OK – сольны праект гітарыста Яўгена Зыковіча. Эклектычны гітарны нойз уперамешку з паветраным эмбіентам і густым дронам. Уся музыка ствараецца выключна пры дапамозе гітары і гітарных эфектаў. У аснове жывых выступленняў ляжыць імправізацыя.

 

LG Electronics разгорне зону актыўнасці для аматараў насычаных колераў. Чым больш насычаны чорны, тым ярчэйшымі становяцца фарбы і больш прыкметнымі дэталі. Любы з гасцей зможа намаляваць карціну на абсалютна чорным палатне і забраць яе з сабой на памяць.

 

9 ВЕРАСНЯ СВЯТА (НЯДЗЕЛЯ) У МАСТАЦКІМ ПРАЦЯГНЕЦЦА.

11:00 19:00

 

У кошт уваходнага білета ўваходзіць гарачы шакалад ад СААТ «Камунарка». Аднымі з першых вы зможаце ўбачыць новыя кандытарскія вырабы з выявай знаёмага ўсім галоўнага корпуса музея і слуцкіх паясоў у рамках спецыяльнай прэзентацыі з 14:00.

 

Новы корпус. Сяродкрыжжа. 13:30

FashionStyleModels by Igor Ivanov – Minsk-Fashion. Рэспубліканскі праект моды і фота «Млын моды». Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

 

Пляцоўка перад галоўным корпусам музея. 13:00

Студыя «У госці да Цюбіка» праводзіць дзіцячы пленэр на тэму: «Малая радзіма».

 

Галоўны корпус. 1 паверх. 15:00

Аўтарская экскурсія ў рамках выставачнага праекта «Ізраіль Басаў. Прамудрасць збудавала сабе дом…» з куратарам Кацярынай Ізафатавай, загадчыкам аддзела сучаснага беларускага мастацтва.

 

Галоўны корпус. Галерэя. 16:00

Запрашаем на паўторную сустрэча з Віктарам Альшэўскім у кантэксце арт-праекта «Кропка адліку».

 

Новы корпус. 3 паверх. 17:00

Фальклорны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» паглыбіць вас у атмасферу барока і задасць тон для экспазіцыі залаў старажытнабеларускага мастацтва.

 

Генеральны партнёр акцыі Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

Тэхнічны партнёр акцыі LG Electronics

СААТ «Камунарка»

 

Спецыяльны кошт білета ў святочныя выхадныя 8 і 9 верасня:

7 рублёў (дарослы),

3 рублі (школьны, студэнцкі).

За магчымымі зменамі сачыце на сайце музея www.artmuseum.by

Даведкі па тэлефоне: 8 (017) 327-71-63


Вам можа быць цікава

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 11:00 - 11.05.2025 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ