• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Вершы ў Шафе (паэтычныя імправізацыі)

Пачатак: 25.01 (19:00)
Канец: 25.01 (19:00)
Прастора “Кніжная шафа”
(Мінск, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда))
Кошт: Уваход вольны
Google

Кніжная Шафа надалей прыцягвае вашу ўвагу сваімі паэтычнымі імправізацыямі! Надышоў час для чарговых “Вершаў у Шафе”, якія мусяць зачараваць прысутных 25 студзеня а 19-й гадзіне. Чаму зачараваць? Таму што вечар абяцае быць напоўненым абаяльнай магіяй паэтычнага слова.

“Горыч прымi ўнутрывочна, але – палай.
Хай надрываецца, кволiцца кнот, але грэе.
Быць цi не быць – гэта толькi пытанне цяпла,
Толькi пытанне ўключанасцi батарэi
Там, у адсеках нутра, дзе балiць i пячэ, –
Зрэшты, табе аднаму зразумелае пекла.
Быць цi не быць – гэта толькi пытанне вачэй,
Здольных аднойчы ўтрымаць на зямлi чалавека”.

Абавязкова ўтрымае вачамі, вершамі і энергетыкай наша чароўная госця Наста Кудасава, якая спецыяльна прыедзе да нас з Рагачова. Таму ў вас ёсць унікальны шанец захмялець ад дзівоснай паэзіі Насты, паразмаўляць з ёй, набыць зборнік “Маё невымаўля” і аўтограф у дадатак.

Да нас таксама далучацца Кацярына Массэ і Даша Бялькевіч. Калі вы яшчэ не чулі гэтых імён і не чыталі вершаў гэтых паэтак – абавязкова прыходзьце знаёміцца з цудамі. Сучасныя беларускія аўтаркі, а таксама камернасць, атмасфернасць, утульнасць, святло паэзіі і кава з гарбатай чакаюць вас у Кніжнай Шафе 25-га студзеня.

Уваход вольны. Чакаем!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип