«Весенний праздник – 2018» или Восточный Новый год

18.02.2018 12:00 - 12:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

18 лютага 2018 года (нядзеля) а 12-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у незвычайнай, незабыўнай і поўнай сюрпрызаў падзеі! «Вясновае свята – 2018» паглыбіць дарослых і дзяцей у атмасферу святкавання Новага года ў краінах Далёкага Усходу.

Новы год у нашым звыклым уяўленні – гэта каляндарная змена, прымеркаваная да пэўнай даты. Для ўсходніх краін наступленне новага жыццёвага цыкла звязана са зменай пор года. Менавіта гэта падзея і адлюстроўвае Свята вясны, якое сімвалізуе сабой заканчэнне зімы, абуджэнне прыроды, набліжэнне чагосьці доўгачаканага, светлага і чыстага. Сімвалічнае абнаўленне жыцця – вось падабенства Новага года і Свята вясны.

У гэты цудоўны нядзельны дзень усіх гасцей чакае культурнае падарожжа па традыцыях Паднябеснай, Краіны ранішняй свежасці і Краіны ўзыходзячага сонца.

Праграма свята:

  • Знаёмства з сімваламі ўсходняга Новага года
  • Навагодні вясновы канцэрт! Жывы гук!
  • Вясновы палац: наведай і зрабі фотаздымак!
  • Я – Шчаслівы сабака! Сімвал 2018 года!

Ствары мой святочны вобраз!

  • Я люблю яркія колеры. А ты? Пакажы!
  • Святочная кітайская каліграфія: глядзі і спрабуй сам!
  • Традыцыйныя паштоўкі Карэі і Японіі!

Натхніся і стань аўтарам навагодняй паштоўкі па-ўсходняму!

  • Вясёлы ўрок. Формулы ветлівасці

(па-кітайску; па-карэйску; па-японску; па-в’етнамску)

  • Злаві ўсходні дух у традыцыйных гульнях!
  • Паэтычная арт-майстэрня. Ствары сагу аб шчаслівым сабаку і атрымай у падарунак прадказанне на 2018 год!
  • Прывядзі да мяне бацькоў, і я падару яшчэ крыху

святочнага вясновага настрою!

  • Адкрый тайну кітайскіх загадак!
  • Адчуй душу ўсходняга навагодняга свята і перадай яго

вясновы настрой на хангыле і хірагане!

  • Пагуляем?! Ой, які твар!
  • Вось табе плакетка: намалюй Вясну!
  • Вылепі сімвал 2018 года, і ён прынясе табе ПОСПЕХ!
  • Арт-майстэрня make-up artist Надзеі Пазняк
  • Вас чакаюць па-сапраўднаму цікавыя відэа з вандровак

па краінах Далёкага Усходу!

  • Паглядзі на свет маімі вачыма!

Захавай праз фотакамеру ўсе гэтыя імгненні!

Паспрабуй убачыць усё і ўсюды прыняць удзел!

Упрыгож сабой гэты дзень!

Стань яркім у сваёй вопратцы, падобнай на свежую вясновую кветку!

Ствары непаўторны святочны вобраз усходняй прыгажосці!

 

Узроставыя абмежаванні: 0+

Працягласць: 3+

Білеты можна набыць у касе музея. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 327-45-62


Вам можа быць цікава

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ