«Выходны ў музеі» Петруся Броўкі

10.09.2022 10:00 - 19:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі 7 руб.


У Дзень горада Мінска (10 верасня) Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае далучыцца да акцыі «Выходны ў музеі». У гэты дзень кожная сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць экскурсію па экспазіцыі і паўдзельнічаць у гульнях як для дзяцей, так і для дарослых.


Дата: 10 верасня

Час: з 10:00 да 19:00

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі


Праграма:

Настольная гульня «Растлумач мне, калі ласка!» дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.

Занятак «Дзяцінства незабыўны час» пазнаёміць юнага наведвальніка з часопісам «Лучынка», які чытаў маленькі Пятрусь Броўка, і паставіць перад ім нялёгкую задачу – адгадаць загадкі мінулага стагоддзя.

Настольная гульня «Мінск вачыма Петруся Броўкі» дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народанага паэта Беларусі і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактывацца ў чытанні вершаў.

Настольная гульня «Таямніцы Петруся Броўкі» пакажа частку калекцыі, якая захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея Петруся Броўкі і замацуе веды, набытыя падчас экскурсіі па музеі.


Абавязковы папярэдні запіс! 

Запісацца можна ў асабістыя паведамленні старонкі ці па тэлефоне (017) 342-09-81.

Уваходны квіток: 7 руб.




Вам можа быць цікава

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ