Выпускны ў Школе маладога пісьменніка

12.06.2019 19:00 - 21:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7А) Уваход вольны

12 чэрвеня Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае наведаць выпускную вечарыну адукацыйнага праекта "Школа маладога пісьменніка". У праграме - літаратурныя чытанні выпускнікоў і выпускніц, выступы выкладчыц Школы Ганны Бутырчык, Наталлі Паваляевай, Людмілы Рублеўскай, кіраўнікоў ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў", урачыстае ўручэнне сертыфікатаў Школы.

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых. Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А)

12 чэрвеня Пачатак а 19.00

Уваход вольны!

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава "Восеньскі Салон. Постскрыптум" у Мінску

29.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Вечар польскіх кампазітараў у Мінску

09.11.2025 (19:00 - 20:00) Прастора "Манахром" (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ