• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Варшава

Выстава «209 дзён шэрасці: смерць цела, неўміручасць духу» ў Варшаве

Пачатак: 18.01 (19:00)
Канец: 28.01 (20:00)
Galeria Promocyjna
(Варшава, Rynek Starego Miasta 2)
Google

У сераду, 18 студзеня а 19-й, у Варшаве адкрываецца выстава Ташы Кацубы «209 дзён шэрасці: смерць цела, неўміручасць духу».



Дата: 18 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Galeria Promocyjna, Rynek Starego Miasta 2, Варшава 


Таша Кацуба — беларуская мастачка, якая жыве і працуе ў Польшчы.

Летам 2021 года спадарыня Таша пераехала з Беларусі ва Украіну. Зусім без рэчаў і матэрыялаў жыла ў невялікім здымным пакойчыку ў Кіеве. Каб неяк праявіць сябе і адчуць сябе патрэбнай, зноў пачала ствараць. З нічога. Без колеру.

Мастачка паўгода збірала аповед пра тое, што адчувала ў эміграцыі. Гэта асабістае падарожжа, якім спадарыня Таша хоча падзяліцца з людзьмі і завершыць гэты перыяд свайго жыцця. 209 шэрых дзён — ад пачуцця ўздыму і натхнення да тугі па радзіме і адзіноты.


«Я яшчэ не ведала, што набліжаецца нешта страшнейшае, чым гэтая бясколерная будзённасць. Пачалася вайна — вялізная чорная пляма, якая доўжыцца і сёння. Упершыню я адчула смерць так блізка і нават прынялаў яе, пасябравала з ёй. Кожны дзень я была гатовы памерці, а перад сном развітвалася з жыццём», — кажа мастачка.


Праз два месяцы пасля пачатку вайны Таша адправілася ў другую эміграцыю — у Польшчу.


 Гэтая выстава — спроба адлюстраваць хаця б малую частку таго, што перажываюць людзі, якія страцілі дом і блізкіх. Незалежна ад часу і месца. Агульны боль, такі розны, але такі падобны.


Уваход вольны!


Выстава працуе па 28 студзеня.





« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип