Выстава аднаго дня «Векавыя дубы Васількова» ў Гомелі

27.05.2023 15:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае
 
У суботу, 27 траўня, у філіяле Веткаўскага музея — выстава аднаго дня!



Дата: 27 траўня

Час: адкрыццё — у 15.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Толькі ў адзін гэты дзень можна пабачыць выставу знакамітага майстра-разьбяра Барыса Міхайлавіча Васількова «Векавыя дубы Васількова»!

Барысу Міхайлавічу напярэдадні выставы споўніцца 94 гады! Разьбой па дрэве ён пачаў займацца яшчэ падлеткам. А ўсе экспанаты да гэтай выставы майстар зрабіў у гэтым годзе.

На выставе можна ўбачыць чатырнаццаць твораў з чорнага дуба, якія гавораць пра яднанне чалавека з сусветам дзікай прыроды, сімвалаў і гаспадаркі.

Пасля творы Барыса Міхайлавіча можна будзе набыць у сувенірнай лаўцы музея.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ