Выстава Алега Аблажэя ў Вільні

18.05.2024 - 13.06.2024 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 

У суботу, 18 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрываецца выстава раней не экспанаваных прац віленскага беларускага мастака Алега Аблажэя.






Дата: 18 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня 




На выставе будуць работы, якія адносяцца да пачатку Алегава віленскага этапу.

 Самыя раннія малюнкі датаваныя 1979, калі ён вучыўся на першым курсе Віленскага мастацкага інстытута. Апошнія выкананыя ў 1990 годзе. 

Выбар абумоўлены тым, што гэта пераломныя гады ў фармаванні візуальнай мовы мастака, які прыехаў у Вільню «пасля вучобы ў Віцебску, захоплены жывапісам Чурлёніса, поўны мараў аб сучасным мастацтве, уцякаючы ад сацыялістычнага рэалізму, як тады панаваў у Беларусі», але патрапіў у сітуацыю, апісаную ў літоўскай прыказцы «Bėgo nuo vilko papuolė ant meškos».

 У Віленскім мастацкім інстытуце настаўнікам Алега стаў графік Альгімантас Швэгжда. Менавіта пад ўплывам Швэгжды Алег Аблажэй паступова стаў больш канцэнтравацца не на фармальных пошуках, а на выяўленні сваіх моцных бакоў як графіка. 

Менавіта гэтыя работы васьмідзясятых гадоў замацавалі грунт ягонай моцнай рэпутацыі сярод калег, але за межамі вузкага кола тагачасных навучэнцаў Віленскага мастацкага інстытута яны заставаліся невядомымі. 



Выстава працуе па 13 чэрвеня. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Халаднік-фэст у Суле

12.07.2025 14:00 - 13.07.2025 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Паша Крывец у Варшаве

12.07.2025 (19:00 - 21:00) stand up lokal (Noakowskiego 16)

Renaissance Party ў Мінску

13.07.2025 (12:00 - 21:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ