Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)

08.04.2022 - 22.05.2022 10:00 - 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32) 2 рублі

З 8 красавіка віцебскі мастацкі музей дэманструе выставу скульптара і мастака Аляксандра Шапо «Маладыя багі».



Дата: з 8 красавіка па 22 мая

Месца: мастацкі музей, вул. Леніна, 32, Віцебск 

На выставе «Маладыя багі» прадстаўлена 14 літаграфій і 7 скульптур, створаных на працягу 2000–2020-х гадоў. Іх сюжэты навеяныя легендамі і міфамі старажытнагрэцкай літаратуры, героі якой застаюцца вечна маладымі — гэта значыць несмяротнымі, актуальнымі ва ўсе часы, якія спараджаюць усё новыя інтэрпрэтацыі. 

Творчасць скульптара можна ахарактарызаваць як спалучэнне розных, часам супрацьлеглых пачаткаў: гратэску і рэалізму, гумару і філасофіі, страсці і сузірання. У ёй шмат алегорый і сімвалаў, дасылак да твораў культурных дзеячаў, міфалагічных і гістарычных персанажаў. А ў цэнтры заўсёды чалавек, яго ўнутраная прырода, духоўны пачатак. 

Адмысловае месца ў творчасці Аляксандра займае графіка, якая дазваляе яму ў большай ступені, чым скульптура, выказаць эмоцыі, дапушчае літаратурнасць сюжэтаў. Перавагу ён аддае каляровай літаграфіі — гэта мастацтва друкаваць з каменя малюнкі і тэкст, зробленыя на ім хімічным або літаграфскім алоўкам, чарнілам. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

03.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ