Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

29.11.2023 - 17.12.2023 17:00 - 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Першамайская, 5-1) Бясплатнае

У сераду, 29 лістапада, у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрываецца выстава «ШУМ» магілёўскіх мастакоў Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава.



Дата: 29 лістапада

Час: 17.00

Месца: музей гісторыі Магілёва, выставачная зала, вул. Першамайская, 5-1, Магілёў

Адно з тлумачэнняў назвы выставы — паглыбленне ў асяроддзе. Гарадская мітусня, шчыльны аўтамабільны трафік, мірскія клопаты — але, трапляючы ў выставачную прастору, вы апынецеся ў цішыні. Бо чысціня ўспрымання таго, што мы бачым, шмат у чым вызначаецца тым, што мы чуем.

Выстава — гэта ўзаемадзеянне двух відаў выяўленчага мастацтва.

Розныя стылі і тэхнікі, аб’яднаныя ў адной прасторы, напаўняюць яго фарбамі і формай.

Выстава будзе працаваць да 17 снежня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

19.09.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ