Выстава археалагічных знаходак у Гомелі

05.08.2022 - 04.09.2022 16:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі

5 жніўня завітайце на адкрыццё прыўкраснай выставы археалагічных знаходак «Нараджэнне і смерць. Зарубінецкая культура» ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.



Дата: 5 жніўня

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


З 2014 года археолагі піцерскага Эрмітажа разам з Веткаўскім музеем вядуць раскопкі на тэрыторыі могільніка зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён). Дзякуючы тым раскопкам знойдзена ўжо мноства унікальных артэфактаў зарубінецкай культуры (а гэта ажно III / II ст. да н. э. — II ст. н. э.!). Многія з іх эксклюзіўныя нават па мерках сусветнай археалагічнай навукі!


Унікальныя фібулы, наканечнікі копій і нажы, рытуальны посуд і каралі з бронзавых звёнаў, якія не маюць аналагаў у свеце — усё гэта прэзентуюць на новай выставе ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.


Куратар выставы — Юры Катляроў, старэйшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.


Уваход на адкрыццё вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Сустрэча з выдавецтвам «Мяне Няма» ва Уроцлаве

28.03.2026 (12:00 - 18:00) Кнігарня Nook Book (pl. Teatralny, 3)

Маляваныч у Дзюсельдорфе

29.03.2026 (15:15 - 18:30) Theatermuseum Düsseldorf (Jägerhofstraße 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ