Выстава беларускага іканапісу XVII стагоддзя ў Мінску

06.05.2022 - 26.06.2022 11:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 8 рублёў

6 траўня ў галоўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея адкрываецца выстава «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе».



Дата: з 6 траўня па 26 чэрвеня

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск

Беларускія абразы, сакральная мастацкая спадчына XVII стагоддзя — важнага стагоддзя ў гісторыі беларускай царквы — упершыню прадстаўлены ў такім маштабным выставачным праекце.

Сярод твораў ёсць вядомыя шэдэўры — гонар музейных збораў старажытнабеларускага мастацтва — і мноства абразоў, раней не вядомых шырокаму колу гледачоў.

Гэта абразы, што былі раскрыты беларускімі рэстаўратарамі на працягу апошніх гадоў, пазбаўлены шматслойных запісаў і прадстаўлены гледачам у сваім сапраўдным абліччы; абразы, рэстаўрацыя якіх яшчэ не завершана, і абразы, ад якіх захаваліся толькі рэшткі, асобныя фрагменты жывапісу, але прысутнасць іх у экспазіцыі вельмі важная для раскрыцця галоўнай канцэпцыі гэтага выставачнага праекта, а менавіта — паказу таго, як фарміраваўся і развіваўся на працягу XVII ст. новы, самабытны стыль беларускага іканапісу.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастацтва жывога агню» ў Мінску

15.10.2025 11:00 - 09.11.2025 19:00 Галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Майстар-клас па ляльках "Берагіня" ў Гомелі

01.11.2025 (12:00 - 13:00) Філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Майстар-клас па саламяных павуках у Беластоку

02.11.2025 (12:00 - 14:00) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

MARA FEST SEA LIGHTS у Сопаце

08.11.2025 (18:00 - 21:00) (al. Franciszka Mamuszki 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ