Выстава да 170-годдзя з дня нараджэння даследчыка Віцебшчыны Аляксея Сапунова ў Віцебску

15.03.2022 - 10.04.2022 17:00 - 18:00 Віцебскі абласны краязнаўчы музей (вул. Леніна, 36) Бясплатнае

15 сакавіка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыецца выстава «Руплівец беларускай даўніны», прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова, краязнаўцы, археографа, выкладчыка, грамадскага дзеяча, аднаго з выдатных беларускіх гісторыкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя.



Дата: 15 сакавіка

Час: 17.00

Месца: Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Ратуша, вул. Леніна, 36, Віцебск

Музей прэзентуе больш за 200 унікальных дакументаў з асабістага архіва Аляксея Сапунова, звязаных з выдавецкай, выкладчыцкай, навуковай і грамадскай дзейнасцю вучонага.

Увазе наведвальнікаў прапануюць дакументы і рукапісы па гісторыі Віцебска, Полацка, іншых гарадоў Віцебскай губерні, матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы, па гісторыі Прыбалтыкі, курсы лекцый для навучальных устаноў, літаграфіі да розных выданняў Аляксея Сапунова.

У праекце аб’яднаны часткі дзвюх калекцый: матэрыялы з асабістага архіва Аляксея Сапунова з фондаў музея і кніжнага збору Сапунова з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Аляксей Сапуноў — ураджэнец Віцебшчыны, адзін з самых захопленых і крапатлівых даследчыкаў роднага краю. Ім створана каля 50 кніг і брашур, а таксама дзясяткі навуковых артыкулаў і нарысаў па гісторыі, этнаграфіі, археаграфіі Віцебскага Падзвіння.

Навуковец упершыню выявіў, сабраў, пераклаў і выдаў вялікі пласт першакрыніц па гісторыі краю. Найбольш вядомымі выданнямі з’яўляюцца кнігі «Витебская старина» і «Река Западная Двина».

Выстава будзе працаваць да 31 мая.


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя пра фатаграфію і арт-медытацыя ў Гродне

04.04.2026 16:00 - 05.04.2026 18:00 Выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

13.04.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ