Выстава да 190-годдзя «Пана Тадэвуша» ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры

26.01.2022 - 18.02.2022 09:30 - 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-мастацкую экспазіцыю «ЗЯМЛЯ НАВАГРУДСКАЯ, КРАЮ МОЙ РОДНЫ!»



Дата: з 10 студзеня па 18 лютага

Месца: вул. М. Багдановіча, 13, Мінск

Выстава прымеркавана да 190-годдзя з дня стварэння велічнай эпапеі Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя 1811-1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам».

Акцэнт экспазіцыі зроблены на рукапісах паэмы ў перакладзе Пятра Бітэля і Язэпа Семяжона. Можна пабачыць выданні паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча ў перакладзе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Пятра Бітэля і Язэпа Семяжона, выданні на польскай мове.

Таксама працуе фотавыстава «Па мясцінах Адама Міцкевіча» — творчыя працы фотамастакоў Валерыя Сібрыкава, Сяргея Плыткевіча, Валерыя Вядрэнкі, Віктара Сядых, Наталлі Ракіцкай, Сігітаса Канцявічуса, Рамуальдаса Вайткуса, Ежы Пёнтака і інш.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ