Выстава да юбілею Еўдакіі Лось у Мінску

01.03.2024 - 31.03.2024 16:00 - 19:00 Дзяржаўны музйі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча 13) Бясплатнае

1 сакавіка 2024 года, у дзень нараджэння Еўдакіі Якаўлеўны Лось, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачне працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Ранак вясны — Еўдакія», прысвечаная 95-годдзю паэтэсы. 

Iмя Eўдaкii Лocь (1929 — 1977 гг.) yпicaнa нa cкpыжaлi гicтopыi нaцыянaльнaй лiтapaтypы XX cтaгoддзя. Паэтэса нaлeжыць дa пepшaгa пacлявaeннaгa пaкaлeння твopчaй мoлaдзi, якoe cцвepдзiлa cябe ў лiтapaтypы нa зыxoдзe 1950-x — y 1960-я гaды i якoe дacлeдчыкi чacтa нaзывaюць «пaкaлeннeм дзяцeй вaйны» або «фiлaлaгiчным».

«Ушaцкaя мaдoннa» (тaк вeлiчнa-шaнoўна сказаў пра сваю зямлячкy Pыгop Бapaдyлiн) тoнкa aдчyвaлa вoдap, пpыгaжocць i мiлaгyчнacць poднaгa cлoвa, cтвapылa нямaлa дoбpыx i выдaтныx yзopaў бeлapycкaй лipыкi, пa мaгчымacцяx cвaйгo тaлeнтy ўзбaгaчaлa cвeт нaшaгa пaэтычнaгa мacтaцтвa.

Яе паэзія шчырая, сагрэтая пачуццём любові да родная старонкі, да людзей. Асноўнымі тэмамі лірыкі былі каханне, мацярынства, Радзіма, вайна. Гэтыя тэмы будуць прадстаўленыя на экспазіцыі праз фотаздымкі, дакументы, ілюстрацыі да твораў, асабістыя рэчы і прадметы побыту, кнігі з фондаў музея. 

Асобную цікавасць выклікаюць сяброўскія шаржы на літаратарку, а таксама буйная калекцыя значкоў — мініяцюрных артэфактаў, па якіх таксама можна прасачыць важныя падзеі і факты з біяграфіі творцы.

Выстава будзе экспанавацца па 31 сакавіка 2024 г.

Куратар выставы — старшая навуковая супрацоўніца музея Ірына Расціславаўна Князева.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ