Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

04.03.2023 - 31.03.2023 19:00 - 22:00 кавярня «Dobra materia» (Nowolipki 13) Бясплатнае

У суботу, 4 сакавіка, у Варшаве адкрываецца выстава беларускай мастачкі і дызайнеркі Дзіны Лявонавай «Вясна»



Дата: 4 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: кавярня «Dobra materia», Nowolipki 13, Варшава


Гэта асабісты дзённік, у якім аб’яднаны леташні досвед аўтаркі.

Спадарыня Дзіна — мастачка з Мінска, якая ў пачатку 2022 года пераехала ў Кіеў. Пасля пачатку вайны ва Украіне яна з сям’ёй мусіла ўцячы ў Варшаву і засталася тут дагэтуль.

Важным месцам для мастачкі стала варшаўская кавярня Dobra Materia — любімая кавярня побач з яе новым домам, дзе можна сустрэцца з сябрамі, выпіць кавы, маляваць эскізы і такім чынам адчуваць сябе нармальна, калі ўсё навокал стала ненармальным.

На выставе прадстаўлены аўтапартрэты, замалёўкі, якія аўтарка малявала ў розных варшаўскіх кавярнях, яе першыя малюнкі пасля ўцёкаў з Украіны і адзіны твор, які быў створаны ва Украіне і заставаўся ў гэтым горадзе на працягу паўгода пасля пачатку вайны.

На вернісажы аўтарка таксама прадставіць сваю відэаработу.

Выстава працягнецца да канца сакавіка.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ