Выстава «ФОТАМОМАНТЫ І МАНУМЕНТЫ» ў Мінску

30.06.2022 - 23.07.2022 15:00 - 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 7 рублёў

У музеі-майстэрні Заіра Азгура працуе выстава старых аматарскіх фотаздымкаў з прыватных калекцый.



Дата: з 30 чэрвеня па 23 ліпеня

Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск 


Куратары выставы бадай упершыню ў Беларусі паспрабавалі даследаваць аматарскія фотаздымкі на тэму «фатаграфія на памяць на фоне помніка».


Фатаграфіі такога кшталту апавядаюць значна больш пра рэальнае жыццё звычайнага чалавека ў параўнанні з афіцыйнымі фотарэпартажамі на старонках газет і часопісаў, зробленымі «на замову» фатографамі-прафесіяналамі.


Выстава — адпраўная кропка цікавага і захапляльнага падарожжа ў наша мінулае. Часавы інтэрвал гэтага «апускання ў мінулае» абмяжоўваецца 1940-70-мі гадамі, а геаграфія ахоплівае Мінск, Магілёў, Гомель, Маладзечна, Бабруйск, а таксама Нарач, Ждановічы, Астрыну, Шклоў.


У праекце выкарыстаны арыгіналы і копіі фатаграфій з прыватных і сямейных калекцый Уладзіміра Садоўскага (архіў фатографа Рамана Хацяловіча), Аляксандра Весніна, Уладзіміра Валожынскага, Алены Данбровай, Таццяны Радзівілкі, Аксаны Багданавай, Уладзіміра Парфянка, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай.


Выстава працуе па 23 ліпеня.




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

20.09.2026 (13:00 - 16:30) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ