Выстава Фёдара Бажына «Кропка адліку» ў Мінску

21.09.2024 - 20.10.2024 17:00 - 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) 5 рублёў
 

У суботу, 21 верасня, у галерэі ДК адкрываецца выстава Фёдара Бажына «Кропка адліку».






 Дата: 21 верасня

Час: 17.00

Месца: галерэя ДК, вул. Герцэна, 2а, Мінск 




Сем палос на карціне — як сем колераў вясёлкі, сем цудаў свету, сем нот, сем грахоў і сем цнотаў і сем дзён тыдня. 

Адзін з самых знакавых і важных напрамкаў у творчасці Фёдара з’явіўся ў 2018 годзе. 

Сваёй серыяй паласатых карцін аўтар уступае ў дыялог з «манахромным» уяўленнем жыцця. 

Ён сцвярджае, што палосы не проста чорныя ці белыя, а маюць колеры. Кожная лінія — падзея ў жыцці чалавека, а яе колер залежыць ад індывідуальнай інтэрпрэтацыі канкрэтнай асобай.

 На адну і тую ж падзею кожны глядзіць праз прызму свайго досведу і разумення жыцця.



Выстава працуе да 20 кастрычніка.






Вам можа быць цікава

Znich у Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Перформанс «Clap & Slap» у Гданьску (18+)

02.06.2026 (18:00 - 20:00) ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ