Выстава графікі Сяргея Балянка «Гэтак жа, як і заўтра» ў Мінску

19.02.2025 - 23.03.2025 18:00 - 18:00 галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) Бясплатнае


У сераду, 19 лютага, у галерэі Шчамялёва адкрываецца выстава графікі Сяргея Балянка «Гэтак жа, як і заўтра».




На выставе — больш за 50 графічных работ. Сярод іх нямала даволі лаканічных кампазіцый, але адчування пустаты ці недасказанасці няма.

Свет, вытканы з ломкіх ліній, вобразы, вытканыя з тонкіх нітак. Далікатныя карцінкі памяці. Менавіта так хочацца апісаць графіку Сяргея Балянка.

Яго афорты — зусім не вобразы канкрэтных прадметаў. Гэта, хутчэй, уражанні, успаміны, адчуванні, якія прынялі розныя формы і гэтыя формы адлюстраваны ў працах мастака.

Глыбока суб’ектыўныя і назовы прац, якія як раз пацвярджаюць абсалютную невідавочна сэнсаў: «Яны заўсёды ведалі дарогу да цёмнага святла», «Пастаянна дзеючы гіпсавы атракцыён», «Пакуль усё гэтак жа, як учора і як заўтра».

Узнікае адчуванне, што гледача дапусцілі ў вельмі асабістую прастору і зусім не прапануюць разважаць і шукаць якія-небудзь падтэксты. Тут усё ўжо прыдумана, усе карцінкі памяці захаваны, падпісаны і не патрабуюць дадатковых характарыстык.

Аднак, тым мацней спакуса паразважаць, пафантазіраваць і, такім чынам, або павысіць градус загадкавасці, або адмяніць яго зусім.



Выстава працуе па 23 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ