Выстава графікі Івана Шышкіна

20.02.2018 11:00 - 20:00 Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33 А) Бясплатнае

З 20 лютага 2018 года ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя» (вул. Інтэрнацыянальная, 33 А) пачне працу выстава графікі Івана Шышкіна

Іван Іванавіч Шышкін (1832–1898) – вядомы рускі пейзажыст другой паловы XIX стагоддзя, галоўным матывам творчасці якога быў рускі лес. Славу мастака склалі не толькі жывапісныя работы, але і графічныя аркушы, выкананыя ў розных тэхніках. Сёння яны набываюць асаблівую каштоўнасць для знаўцаў і гісторыкаў мастацтва. Графіка стала істотнай часткай спадчыны мастака, які валодаў унікальным дарам малявальшчыка. У калекцыі музея прадстаўлены амаль усе графічныя тэхнікі, у якіх працаваў мастак: малюнак графітным алоўкам, акварэль (рэдкая для Шышкіна), афорт і літаграфія пяром. Малюнкі Шышкіна – гэта скончаныя эцюдныя кампазіцыі з сапраўды выверанай дэталёвай прапрацоўкай малюнка, уласцівай манеры мастака. Старанна зробленыя, фатаграфічна дакладныя яны не становяцца сухой пратакалізацыяй формы, але змяшчаюць у сабе неверагодную прыгажосць мастацкага твора.

На выставе экспануецца каля 20 малюнкаў і гравюр мастака. Усе яны з’яўляюцца ўласнасцю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які больш за паўстагоддзя мэтанакіравана збіраў калекцыю твораў Івана Шышкіна.

Даведкі па тэл.: (017) 327 88 78

Уваход на выставу па білеце ў музей

Выстава працуе да 15 красавіка 2018 года


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ