Выстава ікебаны ў мінскім батанічным садзе

26.11.2024 - 01.12.2024 10:00 - 17:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в) Бясплатнае


 Ад 26 лістапада і да канца тыдня ў батанічным садзе — выстава ікебана школы Согэцу «Фарбы Восені».






Дата: з 26 лістапада па 1 снежня

Час: з 10:00 да 17:00

Месца: выставачны павільён, батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, Мінск 




На выставе можна пабачыць творы па японскім мастацтве аранжыроўкі кветак і жывапісу тушшу суміэ, прысвечаныя восеньскай тэматыцы. 

Цэнтр японскай культуры «Хагакурэ» прадставіць кампазіцыі ікэбана школы Согэцу (трава і месяц), якая з’яўляецца самай папулярнай школай ікебана у Японіі і ва ўсім свеце. Гэтая школа была заснавана ў 1927 годзе ў Токіо майстрам Сафу Тэсігахара.


У рамках выставы ў суботу, 30 лістапада ў 13:00, у экспазіцыйнай аранжарэі пройдзе лекцыя «ІКЭБАНА — японскае мастацтва аранжыроўкі кветак».

Спікер — Анатоль Ерышоў, Ph.D., усходазнаўца, старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў БДУ, выкладчык ікэбана Согэцу.



Уваход — па квітку ў батанічны сад. Папярэдняга запісу на лекцыю не патрэбна.






Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 11:00 - 14.06.2026 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2)

Экскурсія «Станіслаў Шабунеўскі. Гомель — ад эклектыкі да мадэрна» ў Гомелі

14.06.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа, што на вуліцы Камсамольскай

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ