Выстава-канвент «Цёмныя матэрыі» ў Мінску

08.03.2025 - 09.03.2025 11:00 - 20:00 Falcon Club Arena (пр-т Пераможцаў, 20) ад 50 рублёў

 

Гэтымі выходнымі, 8 і 9 сакавіка, у Мінску адбудзецца выстава-канвент «Цёмныя матэрыі».





Абяцаюць два дні касплеяў, лекцый, майстар-класаў, гульняў, конкурсаў, а менавіта:

  • Індзі-хаб — 18 каманд незалежных распрацоўшчыкаў кампутарных і настольных гульняў з новымі праектамі;
  •  Art-lane — 20 рэзідэнтаў, сярод іх: 5 арт-груп, 3 аўтары коміксаў і 12 ілюстратараў;
  • Стэнды кампаній вытворцаў і дыстрыбутараў абсталявання для геймінгу, графічнага дызайну і не толькі;
  •  15 інтэрактыўных стэндаў, прысвечаных гульнявым і фантастычным сусветам;
  •  Зона 51: лекцыі і майстар-класы па распрацоўцы гульняў, навукова-папулярныя лекцыі, майстар- класы для касплеераў і крафцераў — 2 дні, 2 канферэнц-залы, больш за 20 спікераў;
  •  EduGame — канферэнцыя па распрацоўцы гульняў для дзяцей і падлеткаў;
  •  Настольныя гульні
  •  Кросстэндавы квэст, які дапаможа вам наведаць усе самыя цікавыя лакацыі і атрымаць памятныя падарункі;
  •  Касплей і многае іншае



Праграму глядзіце па спасылцы. Там жа можна і набыць квіточкі: на адзін дзень — 50 рублёў, на два — 70 рублёў, віп-квіток — 150 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ