Выстава Кірыла Дзёмчава «Неперарыўнае вызваленне» ў Познані

01.12.2023 - 17.12.2023 18:00 - 19:00 Galeria Miejska Arsenał (ul. Szyperska 2/6-8) Бясплатнае


У пятніцу, 1 снежня, у Познані адкрываецца першая польская выстава беларускага мастака Кірыла Дзёмчава «Nieprzemijające wyzwolenie/ неперарыўнае вызваленне».




 Дата: 1 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Galeria Miejska Arsenał, ul. Szyperska 2/6-8, Познань 


Кірыл Дзёмчаў паставіў сабе і мастацтву задачу, у якой вызначыў пытанне: як абнавіць спадчыну віцебскага авангарда Малевіча і супрэматызму ў 21-м стагоддзі, роўна амаль праз 100 гадоў? 

Такім чынам, спадар Кірыл развіваў новы напрамак у мастацтве, гэтак жа як Малевіч 100 гадоў таму, і стварыў новы народны авангард: НЕВІДЫВІЗМ. 

Ён вызначаецца тым, што мастацтва нябачнае, бо яно больш не знаходзіцца ў рэчах — а толькі ў самім працэсе творчасці.


 Мастак перад вашымі вачыма пабудуе дом, мурашнік, выкарыстоўваючы гіпс і смецце. 

На працягу выставы домік дзень за днём будзе станавіцца ўсё большым і большым настолькі, што яго ўжо нельга будзе пераносіць і давядзецца знішчыць. 

Перфоманс прысвечаны мігрантам — усім, каму давялося з’ехаць, кінуўшы блізкіх, часам не маючы магчымасці нічога ўзяць з сабой, з-за вайны ці з эканамічных, палітычных, экалагічных прычын.

Кірыл Дзёмчаў, мянушка д-143 — мастак, скульптар і перформер з Віцебска. 


Выстава працуе па 17 снежня.




Вам можа быць цікава

HAPPY NEW YEAR’S JAZZ з Паўлам Аракелянам у Вільні

31.12.2025 (18:00 - 22:00) Downtown Piano Lab (Konstitucijos prospektas 7A)

Калядная ялінка ў Н’ю-Ёрку

11.01.2026 (12:00 - 14:00) сабор св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Avenue)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ