Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 - 22.05.2026 10:00 - 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b) Бясплатнае
У пятніцу, 8 траўня, у Любліне ў межах фестываля «WATCH DOCS. Prawa Człowieka w Filmie» пачынае працу выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын».

Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе.

Праз адзенне і асабістыя рэчы беларусак экспазіцыя адкрывае гісторыі супраціву, страты, уразлівасці і сілы.

Гэтыя ўбранні — не проста тканіна, рэч. Яны сталі сведкамі. Яны захавалі дотык страху і рашучасці, холад камеры і цяпло салідарнасці. Яны распавядаюць пра жанчын, якія адстойвалі і адстойваюць годнасць — на вуліцы, у судзе, за кратамі і на волі.

Калі права адмяняецца, цела і адзенне становяцца моваю.
Калі голас спрабуюць заглушыць, застаюцца форма, колер, след.

Гэта выстава пра тое, як асабістае становіцца публічным, як крохкасць суіснуе з мужнасцю, і як памяць прарастае праз матэрыю.

Гэта справа жанчын.
І гэта нашая справа.

Выстава створана ў супрацоўніцтве з аб’яднаннем жанчын-палітзняволеных «Побач».

Выстава працуе да 22 траўня.





Вам можа быць цікава

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Варштаты ткацтва ў Лідзе

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Савецкая, 12)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ