Выстава Леры Дубіцкай у Лондане

18.05.2022 - 17.06.2022 10:00 - 15:00 Wilder gallery (77 College Road) Бясплатнае


Да 17 чэрвеня ў Лондане можна пабачыць творы беларускай мастачкі Леры Дубіцкай на яе першай персанальнай выставе «Corolor Pictulures».



Дата: з 18 траўня па 17 чэрвеня

Месца: Wilder gallery, 77 College Road, Лондан


На дэбютнай персанальнай выставе спадарыня Лера прадстаўляе серыю з 20 непаўторна прыгожых і захапляльных прац на паперы.

Назва выставы выказвае простую зацікаўленасць Дубіцкай у стварэнні каляровых карцін. Аднак скажоныя словы таксама наводзяць на думку аб ваганнях і дзіўнасці, якія характарызуюць творчасць мастачкі, нагадваючы і тое, як прасочванне фарбы на паперу сцірае адрозненні паміж фігурай і фонам, чалавекам і Іншым.

Каларытныя карціны Дубіцкай адкрываюць вобразныя магчымасці пустэчы, звяртаючыся, магчыма, да нечага першабытнага ўнутры нас усіх.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Вясновая імпрэза ў Мінску

16.04.2026 (18:30 - 20:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ