Выстава літаграфій Напалеона Орды

28.02.2019 10:00 - 18:00 Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) Бясплатнае

27 лютага 2019 года ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя» пачала працу выстава літаграфій Напалеона Орды з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. На выставе будуць размешчаны 16 графічных прац з відамі беларускіх гарадоў і мястэчак, адлюстраваных мастаком з натуры.

Напалеон Орда (1807–1883) – вядомы дзеяч беларускай і польскай культуры XIX стагоддзя, мастак, кампазітар, піяніст. Сын шляхціца з Кобрынскага павета. Пасля паўстання 1831 года быў вымушаны эмігрыраваць у Францыю. На радзіму ён вярнуўся праз 25 гадоў.

Пасля вяртання пачаў падарожнічаць па былых землях Рэчы Паспалітай, замалёўваючы віды гарадоў, былыя замкі, касцёлы, сядзібы, мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых асоб. Вынікам шматгадовай працы сталі каля 1000 малюнкаў і акварэляў, 260 з якіх былі апублікаваны ў 8 серыях «Альбома гістарычных відаў Польшчы, прысвечанага суайчыннікам» (1873–1883).

Сёння малюнкі Орды маюць для нас значэнне не толькі як «энцыклапедыя» страчаных архітэктурных аб’ектаў. Яны, як і ў XIX стагоддзі, да гэтай пары застаюцца «маляванай гісторыяй» былой Рэчы Паспалітай.

Выстава будзе працаваць да 27 красавіка 2019 года. Уваход на выставу па білеце ў музей.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квіз «Пытаннечкі» ў Познані

27.05.2026 (18:00 - 20:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ