• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Выстава «Мастацтва намадаў Вялікага стэпу»

Пачатак: 02.12 (11:00)
Канец: 02.12 (19:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Google

З 2 снежня 2017 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працаваць выстава «Мастацтва намадаў Вялікага стэпу» ў рамках праекта «Шэсце Залатога чалавека па музеях свету».

Мэта міжнароднага выставачнага праекта «Шэсце Залатога чалавека па музеях свету» – пазнаёміць замежнага гледача з культурнай спадчынай Вялікага стэпавага пояса Еўразіі эпохі ранняга жалеза.

На выставе будзе прадстаўлена сакскае золата эпохі ранняга жалеза VII–ІІІ стст. да н.э. У 1969 годзе ў кургане Ісык у 50 км на ўсход ад г. Алматы археалагічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам вядомага казахстанскага археолага Кемаля Акішава была адчынена пахавальная камера з сакскім правадыром. Усе ўпрыгажэнні касцюма і галаўнога ўбору правадыра ляжалі некранутымі ў той паслядоўнасці, у якой яны былі нашыты на адзенне. Гэта дало магчымасць узнавіць унікальную мадэль «Чалавека ў залатым адзенні». Убранне насілі ў дні ўрачыстых прыёмаў і парадных аглядаў. Адзенне знойдзенага сакскага правадыра ўпрыгожвае складаная, поўная гармоніі кампазіцыя з бляшак з выявай жывёл, раслінных матываў і геаметрычных фігур. Усе яны з’яўляюцца творамі мастацтва і належаць да помнікаў скіфа-сібірскага звярынага стылю. Пахаваны ў кургане воін сапраўды быў «залаты». У пахавальнай камеры археолагі знайшлі 4800 упрыгожванняў. Пасля фараона Тутанхамона гэта найбольшая колькасць залатых прадметаў, калісьці знойдзеных у могільніках.

Сёння «Залаты чалавек» вядомы ўсяму свету і з’яўляецца сімвалам Рэспублікі Казахстан. Казахстанская археалагічная навука за няпоўныя паўстагоддзя, з 1969 па 2013 год, паказала свету шэсць «Залатых людзей», што адлюстроўвае культурную спадчыну Вялікага стэпавага пояса Еўразіі.

Унікальнай знаходкай гэтага кургана з’яўляецца таксама маленькі срэбны кубак, які змяшчае двухрадковы надпіс з 26 знакаў рунічнага пісьма. Раней у навуцы лічылася, што пісьменнасць на тэрыторыі Казахстана з’явілася нашмат пазней, але гэты надпіс на срэбным кубку ёсць доказ таго, што пісьмо тут з’явілася амаль на тысячу гадоў раней.

З дня адкрыцця кургана Ісык прайшло больш за 40 гадоў. За гэты час выдадзена некалькі кніг і дзясяткі навуковых артыкулаў. Па сённяшні дзень вядуцца гісторыка-аналітычныя, лінгвістычныя, мастацтвазнаўчыя, археолага-культуралагічныя даследаванні ісыкскай знаходкі.

На выставе таксама прадстаўлены вырабы, знойдзеныя ў кургане старажытных качэўнікаў Бярэль, што атрымалі сусветную вядомасць дзякуючы пахаванням знаці і высокамастацкім вырабам, якія выкананы ў скіфа-сібірскім звярыным стылі і захаваліся ў зоне штучна створанай мерзлаты.

 Работа выставы будзе працягвацца да 28 снежня 2017 года.

Куратар выставы – Нікіта Моніч, навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип