Выстава «Мацярынства» ў Мінску

10.04.2025 - 26.04.2025 19:00 - 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 8 рублёў

 

У чацвер, 10 красавіка, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца выстава «Мацярынства».





11 беларускіх мастачак прадставяць работы, якія адлюстроўваюць іх досвед судакранання з мацярынскай роляй.

У экспазіцыі прадстаўлены творы ў розных медыя: жывапіс, графіка, фатаграфія, інсталяцыя, арт-аб’ект і відэа-арт.

Мацярынства — гэта ўнікальны шлях. Не існуе дзвюх ідэнтычных гісторый яго праходжання. Досвед мацярынства заўсёды шматгранны, часта заблытаны, рэдка бясхмарны.

Выстава дае жанчынам магчымасць сустрэцца са сваімі цяжкасцямі, пра якія страшна казаць услых, і зрабіць іх бачнымі для грамадства.


Удзел бяруць:


Ксенія Гуніна-Авербург
Дар’я Аляксандрава
Кацярына Жучэнка
Алеся Мартыновіч
Ганна Казлоўская
Надзея Хмыль
Пані Панюшка
Нэлі Шчасная
Ірына Котава
Вольга Ранько
Марына Трус


Куратаркі — Надзея Хмыль, Ульяна Івашчанка.


Уваход на адкрыццё вольны.


Выстава працуе да 26 красавіка. 





Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Алены Рабкінай «Zone of Turbulence» ў Берліне

17.04.2026 19:00 - 15.05.2026 21:00 PAKD Gallery (An d Mole 9, Ostkreutz)

Выстава «Выратаванае Евангелле» ў Гомелі

24.04.2026 16:00 - 08.05.2026 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ