Створаны мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы

Каманда праекта mova.by стварыла новы мабільны дадатак для вывучэння беларускай мовы. Ён прызначаны як для пачаткоўцаў, так і для тых, хто хоча падтрымліваць і развіваць свае веды.

MOVA!MOVA

Што ў дадатку?

MOVA дапаможа вывучаць словы, запомніць іх надоўга і выкарыстоўваць у жыцці!

  • 3000+ слоў і 100+ катэгорый — вывучай беларускія словы па катэгорыях, якія цікавыя менавіта табе!
  • Вывучэнне праз гульню — спасцігай мову з задавальненнем!
  • Узнагароды — кожнае новае дасягненне робіць цябе на крок бліжэй да майстэрства!
  • Інтэрвальная сістэма навучання — забываць словы? Гэта ў мінулым! Сістэма інтэрвальнага паўтарэння дапаможа замацаваць веды на доўгі час.
  • Вучыся вымаўляць правільна — кожнае слова агучана носьбітам мовы.

MOVA

Спасылкі на дадатак:

IOS

Android