Выстава «Межы Іншага»

25.08.2016 12:00 - 22:00 ангар прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая) Бясплатнае

Часопіс CityDog.by ў межах праекта «Мінскія дыяспары» прадстаўляе выставу «Межы Іншага» групы «Вера». Галоўнай тэмай выставы, якая адкрыецца 25 жніўня ў 19:00 у ангары «ЦЭХа», з’яўляюцца ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.

«Межы Іншага» — гэта спроба аналізу адкрытасці беларускага грамадства да новых абставінаў. Беларусь мае сваю гісторыю мультыкультуралізму — стагоддзямі розныя этнічныя групы мірна суіснавалі на гэтай тэрыторыі. Але палітычная сітуацыя ў рэгіёне мяняецца, і той стэрэатып цярпімасці і ўзаемапавагі, які здаўна рэпрадуктуецца і ў дзяржаўнай ідэалогіі, і ў масавай свядомасці, сёння праходзіць праверку на практыцы. Зважаючы на гэта, група «Вера» даследуе сацыяльнае поле з мэтай выявіць найбольш яскравыя рэакцыі на такія перамены, праводзіць аналіз медыя, а таксама персанальнага досведу ўдзельнікаў. У выніку на выставе будуць прадстаўлены аб’екты і відэа, цытаты і дакументацыя, аб’яднаныя агульнай інсталяцыйнай рамкай.

Гэта выстава — дэбютны праект групы «Вера», якая сфарміравалася ў чэрвені 2016-га і яднае мастакоў і культурных работнікаў Веру Залуцкую, Аляксея Навумчыка, Антона Сарокіна і Аляксея Талстова. Выканаўчы куратар выставы — Аляксей Талстоў.

Калі: з 25.08.2016 па 31.08.2016 з 12:00 да 22:00. Уваход вольны.

Дзе: Мінск, вул. Кастрычніцкая, ангар прасторы «ЦЭХ».


Вам можа быць цікава

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ