Лекцыя-прэзентацыя зборніка «(Ня)бачная Беларусь» у Мінску

18.04.2026 17:00 - 19:00 SKYLINE Cinema ў ТРЦ Galileo 25 BYN
18 красавіка, у суботу, у Мінску адбудзецца лекцыя-прэзентацыя зборніка «(Ня)бачная Беларусь».

Запрашаюць у падарожжа па містычнай Беларусі — там, дзе няма сцежак на мапах.

Вас чакаюць 9 апавяданняў — 9 маршрутаў: ад ціхіх Браслаўскіх азёраў да старажытных вуліц Гродна,     ад змрочных лясоў і забытых палацаў да ўтульных гарадскіх корчмаў.

Героі — ведзьмакі і траўнікі, русалкі і ваўкалакі, дабрахожыя і летавіцы — правядуць вас праз свет, дзе нараджаюцца новыя легенды.

У праграме:

  • пагружэнне ў атмасферу міфаў і фальклору
  • знаёмства з аўтарамі зборніка
  • утульны вечар у кінатэатры
  • актыўнасцi ад партнёраў падарожжа

Выступоўцы — Ануша Захарэвіч, Анастасія Гарашук, Алег Савошчык, Алена Мароз, Вольга Лялюга, Дыяна Ніксан, Ганна Аскельд, Яніна Корбут, Анастасія Івалга.

Квіткі коштам ад 25 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лайтовы ў Мінску

10.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Ігар Кулікоў у Лондане

11.04.2026 (14:00 - 16:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ