Выстава Насты Бурко-Дземідзюк «Успаміны на дне сэрца...» пад Варшавай

15.06.2025 11:00 - 16:00 сад Магдалены і Паўла Хмеліньскіх (Owocowa 8) Бясплатнае



У нядзелю, 15 чэрвеня, у горадзе Міланувэк пад Варшавай у межах XX фестывалю «Адкрытыя Сады» адбудзецца выстава Насты Бурко-Дземідзюк «Успаміны на дне сэрца...». 





Мастачка працуе з тэмамі памяці, перамяшчэння і культурнай прыналежнасці, выкарыстоўваючы ў сваіх працах фальклорныя матывы, элементы прыроды, сімволіку і асабістыя архівы. 

Яе «ціхі жывапіс» — гэта дыялог з унутраным светам, дзе кветкі, галінкі і арнаменты становяцца носьбітамі памяці. 

Ідэнтычнасць з’яўляецца яшчэ адной істотнай тэмай, якую закранае мастачка. Праз свае працы спадарыня Наста Бурко выклікае пытанні аб тым, што значыць быць чалавекам пэўнай нацыянальнасці або прыналежнасці. 

Яе мастацтва — спроба захаваць уласную гісторыю паміж дзвюма прасторамі: той, адкуль яна родам, і той, у якой цяпер жыве. 


Выставу можна наведаць з 11:00 да 16:00. У 13:00 адбудзецца сустрэча з мастачкай. 



Вам можа быць цікава

Фестываль гумару «Аўцюкі-2025» у Малых Аўцюках

18.07.2025 17:00 - 19.07.2025 23:34 (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобл.)

BREST ROCK FEST у Брэсце

19.07.2025 (18:00 - 22:00) DD11 (Дзмітрыя Данскога, 11)

Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў у Брне

28.07.2025 19:00 - 30.07.2025 21:00 Divadlo Husa na provázku (Zelný trh 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ