Выстава Наталлі Шапавалавай «Тонкі свет» у Мінску

31.10.2024 - 08.12.2024 18:00 - 19:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а) 7 рублёў
 

У чацвер, 31 кастрычніка, у арт-гасцёўні «Высокае месца» адкрываецца выстава акварэлі і жывапісу Наталлі Шапавалавай «Тонкі свет».






Дата: 31 кастрычніка

Час: 18.00

Месца: арт-гасцёўня «Высокае месца», вул. Герцэна, 2а, Мінск 




Наведвальнікі ўбачаць больш за 60 твораў, дзе сутыкаюцца фантазійныя вобразы і сутнасці. 

Тонкі свет — адзін з аспектаў жыцця, які існуе за межамі таго, што чалавек можа бачыць, чуць і адчуваць. 

У сваіх творах Наталля Шапавалава з уласцівай ёй далікатнасцю і глыбінёй дэманструе, якія дзіўныя сусветы ствараюць гэтыя энергіі, злучаючыся з творчым пераасэнсаваннем мастачкі, даючы гледачу магчымасць убачыць і адчуць схаваныя вымярэнні рэальнасці. 

Асаблівасцю твораў мастачкі з’яўляюцца фантастычныя спалучэнні вобразаў, якія выклікаюць адначасова і захапленне, і здзіўленне.

 Нябачаныя рыбы, птушкі, хамелеоны сплецены з прыроднымі ландшафтамі, раслінамі і нават людзьмі. 

Неверагодным чынам адно зліваецца з іншым, утвараючы новую форму і нечаканы сэнс, межы сна і явы знікаюць, а розум становіцца кампаньёнам у падарожжы па таямнічых гульнях падсвядомасці. 



Выстава працуе да 8 снежня.





Вам можа быць цікава

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ