Выстава «Неглюбка_33АК000089» у Ветцы

20.12.2024 - 19.01.2025 15:00 - 17:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) Бясплатнае
 



У пятніцу, 20 снежня, у Веткаўскім музеі адкрываецца выстава «Неглюбка_33АК000089».








Дата: 20 снежня

Час: 15.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка, Гомельская вобл. 




У 1970-я гг. слава Неглюбкі грымела. Створаныя яе ткачыхамі ручнікі дарылі высокім гасцям, іх набывалі знакамітыя музеі кшталту Метраполітэн і Луўра. Неглюбскія ручнікі ўпрыгожвалі адну з залаў штаб-кватэры ААН. 

Неглюбская тэкстыльная традыцыя працягваецца і цяпер. Ад 2016 г. яна — у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.


33АК000089 — гэта шыфр, нададзены неглюбскай тэкстыльнай традыцыі ў катэгорыі ГКК — А. Гэта абазначае, што традыцыя належыць да аўтэнтычных і нязменных. 

Цэнтральнае месца, як і раней, належыць ручнікам. Урачыстае, магутнае паліхромнае гучанне неглюбскіх ручнікоў сёння зачароўвае не менш, чым 50 гадоў таму. 

Прадстаўленыя на выставе творы выкананы рукамі сучасных неглюбскіх ткачых — Людмілы Васільеўны Кавалёвай, Алены Мікалаеўны Дзямчыхінай, Таццяны Паўлаўны Суглоб. 

Кожная з іх — Народная майстарка Беларусі. Кожная пераймала сваё майстэрства ад неглюбскіх ткачых папярэдніх пакаленняў. Кожная мае свой почырк у межах традыцыі.

На адкрыцці выставы будуць прысутнічаць самі неглюбскія майстрыні Людміла Кавалёва, Алена Дзямчыхіна і Таццяна Суглоб. Цудоўная мажлівасць пазнаёміцца з імі асабіста! 



Уваход на адкрыццё вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ