Выстава ўніяцкага мастацтва ў Гомелі

07.04.2023 - 07.05.2023 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

У пятніцу, 7 красавіка, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Eссe homo. Уніяцкае мастацтва Беларусі».



Дата: 7 красавіка

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Упершыню ў Гомелі пакажуць уніяцкае мастацтва Беларусі!

Выстава — своеасаблівы красовер: яна складаецца з экспанатаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі, аднаго з найбагацейшых у Беларусі сховішчаў сакральнага мастацтва. А днямі ў гэтым музеі гэтаксама выстаўляюцца экспанаты з Веткаўскага музея! Такі вось файны абмен!


Па сведчаннях сучаснікаў, уніяцтва было рэлігіяй «простага люду», таму найбольш пашыранымі ў сакральным мастацтве сталі творы «маляроў» з народнага асяродку.

Прастата жывапісу і недахоп прафесіяналізму гэтых твораў выкупляюцца шчырасцю, наіўным рэалізмам і экспрэсіяй.

На выставе можна пабачыць старажытныя іконы, кнігі ХVI — XVIII стагоддзяў, незвычайныя для Гомельшчыны храмавую ўніяцкую скульптуру, адзенне святароў з фрагментамі знакамітых слуцкіх паясоў, выданні лацінамоўных «Імшалаў», аздобленых шыкоўнымі гравюрамі.


Уваход на адкрыццё вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ