Выстава "女on(n)a" ў Варшаве

06.02.2026 - 21.02.2026 18:30 - 19:30 прастора МІТ (Stalowa 36) 50 злотых

У пятніцу, 6 лютага, у Варшаве адкрываецца выстава "女on(n)a".


Выстава прысвечана таму, як жаночая фігура становіцца медыумам візуальнай мовы ў розных культурных і гістарычных кантэкстах.

Добрая магчымасць убачыць у адной камернай прасторы прыжыццёвыя арыгіналы японскіх гравюр XVII–XX стагоддзяў Кацусіка Хакусая, Утагавы Хірасігэ, Кітагава Утамара і Цукіока Ёсітосіі і сучасную графіку і фатаграфіі беларускіх мастакоў Лены Гіль і Максіма Шуміліна.

Куратарская канцэпцыя даследуе выяву жанчыны як устойлівую візуальную канструкцыю, у якой індывідуальнасць саступае месца знаку, формуле і знаку.

Куратары - Алек Шарамецеў, Ганна Шарамецева.

Будуць куратарскія дні з экскурсіямі па выставе :

👉 6 лютага 18:30–21:00 – на ангельскай мове

👉 7 лютага 14:00–16:30 – на беларускай мове·

Выстава працуе з 10 па 21 лютага.

Квіткі на звычайнае наведванне коштам 50 злотых бярыце па спасылцы.

Куратарскі дзень квіткі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Імпрэза «Intervju. Danijił Vaškievič» у Варшаве

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ